Праскі акцэнт
Your browser doesn’t support HTML5
Праскі акцэнт – вынікі году. У гэтым цыклі перадачаў мы прыгадваем асноўныя падзеі 2011-га, спрабуем спрагназаваць, у што ўвасобяцца тэндэнцыі гэтага году ў наступным, 2012 годзе.
Тэма сёньняшняга выпуску – “Ад мытнага саюзу да эўразійскага”. Якія папярэднія вынікі знаходжаньня Беларусі ў мытным саюзе? Што азначае для Беларусі пуцінская ініцыятыва стварэньня эўразійскага саюзу? Якім будзе беларускае рэха пасьлявыбарчых акцый пратэсту ў Расеі? Гэтыя тэмы абмяркоўваюць шэф-рэдактар газэты “Наша ніва” Андрэй Дынько, аглядальнік нашага радыё Валер Карбалевіч і дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Аляксей Пікулік.