Праскі акцэнт

Your browser doesn’t support HTML5

Ці выратуе прыватызацыя і продаж актываў ад сацыяльнага выбуху? Ці зьмянілася імавернасьць атрыманьня Менскам замежных крэдытаў і інвэстыцыяў на фоне зьніжэньня міжнароднымі агенцтвамі беларускага крэдытнага рэйтынгу? Ці здольная Масква паводзіць сябе даволі жорстка ў беларускім пытаньні на тле надыходу прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць з Лёндану – кандыдат юрыдычных навук, выкладчык у Лёнданскай школе эканомікі Яраслаў Крывой, з Масквы – дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш, і з Менску – намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі эканаміст Леў Марголін.