Паштовая скрынка 111

Your browser doesn’t support HTML5

Агляд лістоў нашых слухачоў. Большая частка лістоў, якія мы атрымліваем у гэтыя чэрвеньскія дні, — на тэму вострага эканамічнага крызісу, што ахапіў Беларусь. У выніку высокай інфляцыі і рэзкай дэвальвацыі нацыянальнай валюты мільёны людзей страцілі значную частку сваіх зьберажэньняў. Амаль ва ўсіх зьнізіліся рэальныя заробкі і пэнсіі. Многія імпартныя тавары падаражэлі ў два і нават у тры разы і сталі недаступнымі для большасьці беларусаў.