Падарожжы Свабоды

Your browser doesn’t support HTML5

Да вандроўкі ў амаль паўтысячны пасёлак Цяцерын падахвочвала, здаецца, усё. У мінулым годзе ўзьніклы аднайменны аграгарадок, як і гаспадарка, тут жа сталі лепшымі па ўраджайнасьці. У дзеяньне ўвялі жывёлагадоўчы комплекс на 2000 сьвіньняў, будуецца ўласны завод па вытворчасьці камбікармоў. Гаспадарку, уклаўшы ў яе 12 мільярдаў беларускіх рублёў, выкупіў сам Беларусьбанк. А яшчэ летась самаму старажытнаму паселішчу на Кругляншчыне споўнілася 610 гадоў.