Падарожжы Свабоды

Your browser doesn’t support HTML5

Гэтая вандроўка мусіла адбыцца першай у рамках леташняга міні-праекту "Падарожжаў Свабоды" - "Сучасныя Грундвальдзкія кронікі" - прымеркаванага да 600-годзьдзя сечы. Бо ж менавіта мсьціслаўскія харугвы адыгралі найбольш значную ролю ў перамозе над тэўнонамі. Аднак сёньня нялёгка дабрацца да амаль 12-тысячнага нашага самага ўсходняга гораду, ад якога ўсяго 10 кілямэтраў да расейскай мытні ў Каськове і ўдвая больш да найбліжэйшай станцыі на беларускай чыгунцы. (Паўтор ад 1 лютага)