Імёны Свабоды

Your browser doesn’t support HTML5

Упершыню ў гісторыі Беларусі Упершыню ў гісторыі Радыё Свабода. Галасы салідарнасьці. Больш за сямсот чалавек былі зьбітыя, арыштаваныя, асуджаныя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня. Такога  гвалту над прыхільнікамі дэмакратыі Эўропа ня ведала з часоў ваеннага становішча ў Польшчы. Імёны герояў Плошчы ў эфіры Свабоды чытаюць усясьветна вядомыя дысыдэнты, парлямэнтары, міністры замежных справаў, кіраўнікі недзяржаўных арганізацыяў Эўропы і Амэрыкі,  праваабаронцы, пісьменьнікі, музыкі, мастакі. Адкрывае  чытаньне былы прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш. Завяршае  былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл.