Беларускае замежжа

  • Тацяна Поклад

Your browser doesn’t support HTML5

Кожная эмігранцкая бібліятэка мае ўнікальныя кнігі, але ў самой Беларусі мала ведаюць пра замежныя беларускія кнігазборы, ды й даступныя яны ня кожнаму. Аднак ёсьць электронныя бібліятэкі, створаныя беларусамі замежжа. Самая вядомая зь іх – беларуская электронная бібліятэка kamunikat.org сёлета адзначае сваё дзесяцігодзьдзе, і гэта адзін з самых папулярных сайтаў у байнэце. Тым часам у дыяспары ствараюцца і новыя бібліятэкі, рэальныя і віртуальныя. Кamunikat.org і новыя бібліятэкі за мяжой – у перадачы Беларускае замежжа.