Экспэртыза Свабоды

Your browser doesn’t support HTML5

Ці могуць Расея і Эўропа дамовіцца дзеля вырашэньня беларускага пытаньня? Дэпутат Эўрапарлямэнту ад Польшчы Павал Коваль заявіў пра кансэнсус сярод заходнеэўрапейскіх палітыкаў адносна таго, што выбары ў Беларусі павінен выйграць палітык, які будзе называцца дэмакратычным, але адначасна, прарасейскім. Наколькі адпавядаюць рэальнасьці такія высновы? У чым супадаюць і не супадаюць мэты Масквы і Брусэлю ў беларускім пытаньні? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць палітоляг Андрэй Фёдараў зь Менску і экспэрт Цэнтру міжнародных дачыненьняў Войцех Бародзіч-Смалінскі з Варшавы.