Экспэртыза Свабоды

Your browser doesn’t support HTML5

Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі пазачарговая сэсія Палаты прадстаўнікоў адбудзецца 7 верасьня. Ці прызначаць на гэтай сэсіі дату прэзыдэнцкіх выбараў? Ці адбудуцца яны у пачатку сьнежня? Якімі матывамі кіруюцца ўлады, прызначаючы дату выбараў. Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць галоўны рэдактар інтэрнэт-газэты “Салідарнасьць” Аляксандр Старыкевіч і палітоляг Юрый Чавусаў.