Падарожжы Свабоды

Your browser doesn’t support HTML5

Напярэдадні адзначэньня 600-годзьдзя сечы пад Грунвальдам я вырашыў пагутарыць пра значэньне падзеі для фармаваньня нашай нацыі і дзяржавы бяз рэтушы, з усімі плюсамі і мінусамі. Сымбалічна, што ў Лідзе – фармальна тут скончылася бітва для беларусаў. Але гэтым разам сваёй роднай Ліды не пазнаў: пачынаючы ад аўтавакзалу – агароджаныя пляцы, узрытыя пуцявіны, будаўнічыя рыштаваньні. Ад тэўтонцаў да дажынак у рамках праекту “Сучасныя грунвальдзкія хронікі” – падарожжа ў Ліду.