Беларуская Атлянтыда

Your browser doesn’t support HTML5

“Залатыя калёсцы, да цяжка везьці”, "Меншы воз — менш і сьлёз", "Баба з калёс, а каня як чорт панёс”, “Кожнаму ездаку – свае санкі”… Здаўна так казалі і кажуць беларусы пра транспартныя сродкі. І ўкладвалі ў іх сэнс нашмат шырэйшы, чым спосаб перамяшчэньня. Пра тое, як адлюстраваліся ў беларускіх прыказках, прымаўках, выслоўях сані, калёсы, вазкі, фурманкі, карэты, у перадачы "Мудраслоўе" праграмы "Беларуская Атлянтыда" разважае этнакультуроляг Тацяна Валодзіна.