Свабода на Белсаце

Your browser doesn’t support HTML5

Выбары скончыліся – выбары пачаліся: ці магчымы адзіны кандыдат ад разьяднанай апазыцыі? Усходняе партнэрства: хто каго кінуў? Вынікі і расчараваньні новых адносінаў Менску і Брусэлю. Гэтыя тэмы – ў чарговым “Тыдні з Радыё Свабода”, які вядзе дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук. У перадачы ўдзельнічаюць аналітыкі Юры Дракахруст, Ян Максімюк і Дзяніс Мельянцоў.