Паштовая скрынка 111

Your browser doesn’t support HTML5

Дзіцячы доктар зь Віцебску Ігар Пасноў піша: "Вось і вясна настала. Сышоў сьнег. Калі прайсьці па цэнтры Віцебску, ад плошчы Свабоды, дык адразу заўважыш: увесь асфальт пайшоў трэшчынамі. Відовішча - як пасьля землятрусу... Новая плітка, якую паклалі толькі летась, стала дыбам. А ўсё таму, што рабілася сьпехам, да фэстывалю, абы-як. І асфальт клалі пад дажджом. Паказуха ўлады абышлася гораду ў капеечку. А тым часам бальніцы, паліклінікі, старыя школы ляжаць у руінах, ня ведаючы рамонту з 50-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Гэты ды іншыя лісты слухачоў Свабоды чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.