Экспэртыза Свабоды

Your browser doesn’t support HTML5

У "Экспэртызе "Свабоды" перадача на тэму “Ці заменіць вэнэсуэльская нафта расейскую?” Першым вынікам візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Вэнэсуэлу стала паведамленьне, што вэнэсуэльская нафта будзе пастаўляцца на перапрацоўку ў Беларусь. Ці будзе ад гэтага эканамічная выгада? Ці сапраўды расейская нафта самая танная? Ці вялікія дывідэнды атрымлівае Беларусь ад супрацоўніцтва з Вэнэсуэлай? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” журналістка газэты “Белорусы и рынок” Тацьцяна Манёнак и экспэрт Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Ірына Тачыцкая. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.