Экспэртыза Свабоды
Your browser doesn’t support HTML5
У "Экспэртызе "Свабоды" перадача на тэму “Ці прайшлі дачыненьні Беларусі і Эўразьвязу кропку біфуркацыі?”
Мінск наведала дэлегацыя Эўрапарлямэнту. Ці можа ЭЗ пайсьці на рашучыя захады супраць афіцыйнага Менску? Ці гатовае беларускае кіраўніцтва да кампрамісу? Якія пэрспэктывы дачыненьняў Беларусі і Эўразьвязу ў перадвыбарчы год?
Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандр Класкоўскі і галоўны рэдактар інтэрнэт-газэты “Салідарнасьць Аляксандр Старыкевіч.
Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.