Экспэртыза Свабоды

Your browser doesn’t support HTML5

Завяршыўся этап падачы зяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп. Якія можна зрабіць папярэднія высновы з пачатку выбарчай кампаніі? Якая выявілася тактыка ўладаў? Чаму адбываецца ціск на апазыцыйных удзельнікаў выбарчай кампаніі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” адказны сакратар Управы Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч зь Менску і каардынатар па Магілёўскай вобласьці незарэгістраванай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Таісія Кабанчук з Бабруйску. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.