Паштовая скрынка 111

Your browser doesn’t support HTML5

Алесь Раткевіч з Маладэчна піша: "Некаторыя апазыцыйныя партыі пагражаюць байкотам гэтых выбараў. Цікава, каго яны зьбіраюцца байкатаваць - уладу ці народ? А ці ведаюць яны пра зьмены ў Выбарчым кодэксе? Для ўлады нашы галасы ўжо нічога ня значаць, яны ім ужо не патрэбныя. А апазыцыя сваім байкатаваньнем толькі падтрымае рэжым, таму што абавязковага парогу яўкі паводле новага закону ўжо няма. Гэты ды іншыя лісты слухачоў Свабоды чытае і камэнтуе Валянцін Жданко. (паўтор ад 17 лютага)