Паштовая скрынка 111

Your browser doesn’t support HTML5

Слухач Бярнард Пакульніцкі з пасёлку Гарадзея Нясьвіскага раёну, які сам быў сьведкам спрэчак вакол Польскага дома ў Івянцы, піша: “Я быў у Івянцы 9 лютага, калі гэты дом ужо апячаталі. На пад'ездах да пасёлку, на скрыжаваньнях дарог дзяжурылі супрацоўнікі ДАІ. На прыступках Дома польскага сабралася каля 40 чалавек. Яшчэ больш супрацоўнікаў КДБ у цывільным і іншых віжоў, якія пастаянна здымалі на камэру групу пажылых людзей. Запомніўся адзін эпізод. На прыступках стаяў маленькі хлопчык, які прыйшоў на заняткі польскай мовы. Прыбегла настаўніца зь мясцовай школы і сілай пачала цягнуць дзіця за руку, гаворачы: “Пойдём в школу, там тебе будет всё!” Хлопчык не хацеў ісьці і плакаў. Прысутныя ня вытрымалі і абаранілі яго ад настаўніцы”. Гэты ды іншыя лісты слухачоў Свабоды чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.