Экспэртыза Свабоды
Your browser doesn’t support HTML5
У "Экспэртызе "Свабоды" перадача на тэму “Чаму абвастраюцца беларуска-польскія дачыненьні?”
Захоп міліцыяй “Дома польскага” ў Івянцы прывёў да дыпляматычнага дэмаршу Польшчы. У чым прычыны абвастрэньня канфлікту вакол Саюзу палякаў Беларусі? Чаму беларускія ўлады ідуць на я го эскаляцыю? Як канфлікт паўплывае на дачыненьні Беларусі з Польшчай?
Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” журналіст Анджэй Пісальнік з Горадні і экспэрт Цэнтру усходніх дасьледаваньняў Каміль Клысінскі з Варшавы.
Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.