Беларускае замежжа

Your browser doesn’t support HTML5

Як гучыць назва “Беларусь” на мовах іншых краін? Valgevene і Baltkrievija, Vitryssland і Gudija – так называюць Беларусь яе блізкія суседзі з краін Эўразьвязу. З ініцыятывамі зьмяніць назву на мясцовых мовах ужо выступілі беларусы Швэцыі і Літвы. Як называюць беларусаў у іншых краінах? Чаму для беларусаў замежжа гэта важна? Назву Беларусі на розных мовах і змаганьне за афіцыйную назву краіны Беларусь на форуме Беларускага Замежжа абмяркоўваюць беларускія актывісты з краін Эўразьвязу і Амэрыкі.