Начная Свабода

Your browser doesn’t support HTML5

Госьця “Начной Свабоды” - грамадзкая рэдактарка тыдня сьпявачка Марыя Новікава, адна зь пераможцаў праведзенага нашым радыё конкурсу бардаўскай песьні. У дасьледаваньні “Свабоды” - пра навуку і эканамічны крызіс, а ў нашым апытаньні гарадзенцы скажуць, якое навуковае вынаходніцтва яны лічаць галоўным для чалавецтва. Мы раскажам пра выдадзены музэем Васіля Быкава збор паэтычных твораў пра пісьменьніка, а таксама пра альбом плякатаў мастака Ўладзімера Крукоўскага “Кола часу”. Гэтаксама ў Начной Свабодзе – агляд заўтрашняга незалежнага друку і форум Свабоды. А ў праграме “Барды Свабоды” Зьміцер Бартосік завершыць аповед пра пераможцаў аднайменнага конкурсу.