Начная Свабода
Your browser doesn’t support HTML5
*Госьця - Паўліна Сурвіла, дачка Івонкі Сурвілы. Паўліна, слухаючы беларускі рок-гурт "Мроя", зацікавілася беларускім рокам. Езьдзіла ў Беларусь зьбіраць матэрыялы па беларускай рок-музыцы, выдала кнігу "Пра русалак і рок-сьпевакоў". Да гутаркі з Паўлінай Сурвілай далучыцца беларускі музыка Зьміцер Вайцюшкевіч.
* "Начныя досьледы". Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі маецца ўвесьці новую паслугу: за адну базавую велічыню (35 тысячаў рублёў) міліцыянты будуць развозіць па хатах нецьвярозых. Плянуецца, што выцьвярэзьнікі абсталююць відэакамэрамі, якія будуць фіксаваць паводзіны кліентаў і пэрсаналу.
* Пераможцы праводжанага "Свабодным тэатрам" конкурсу драматургаў чытаюць свае п'есы.
* У "Палацы мастацтва" прайшла агульнанацыянальная дыктоўка.
* "Начная чытанка". Творы Ірыны Дубянецкай.
* "Гукапіс" Аляксандра Памідорава. Складанка "Незалежны Я".