Начная Свабода

Your browser doesn’t support HTML5

Госьцем “Начной Свабоды” будзе былы кандыдат на пасаду прэзыдэнта, лідэр незарэгістраванага руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч. Роўна два гады назад адбылося галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году. У нашым апытаньні людзі на віцебскіх вуліцах скажуць, што ім больш за ўсё запомнілася з апошняй прэзыдэнцкай кампаніі. Таксама ў нашым эфіры рэпартажы з агульнанацыянальнай дыктоўкі, якую сёньня пісалі замежныя паслы ў Менску, з адкрыцьця ў сталічным Палацы мастацтваў выставы мастака-графіка, аўтара эталёну герба “Пагоня” Яўгена Куліка і з гарадзенскай публічнай лекцыі гісторыка Алеся Смаленчука на тэму “Анатомія палітычных даносаў”. У “Начных досьледах” сёньня размова пра забавы жыхароў Менску. У 2007 годзе сярэдні мянчук выдаткаваў на забавы ў горадзе толькі 13 $. Самай папулярнай забаваю стаў паход у кіно. Магілёўцы адкажуць, колькі яны гатовыя выдаткаваць на адзін вечар забаваў. У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў працягне аповед пра лідэра гурту “P.L.A.N.” Андрэя Плясанава, а ў “Начной чытанцы” на гэтым тыдні гучыць проза Паліны Качатковай.