Начная Свабода

Your browser doesn’t support HTML5

Сёньня госьцяй нашага начнога эфіру будзе грамадзкая рэдактарка тыдня, старшыня рады Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” Алена Макоўская. У “Начных досьледах” мы пагаворым пра забарону піратэхнікі. У нашым апытаньні гарадзенцы скажуць, як, на іх думку, трэба рэгуляваць выкарыстаньне піратэхнікі.  Таксама ў нашым эфіры сёньня – рэпартаж пра калядны кірмаш, арганізаваны сябрамі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, і падарожжа ў суправаджэньні сьпевака Віктара Скарабагатава па рэканструяванай частцы тэатру опэры і балету.  У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў завершыць аповед пра менскі гурт “Зьніч”, а ў “Начной чытанцы” прагучыць яшчэ адна нізка вершаў магілёўскага паэта Віталя Рыжкова.