Падарожжы Свабоды

Your browser doesn’t support HTML5

За савецкім часам па пуцёўкі ў піянэрлягер «Белагруда» бацькі з большасьці рэгіёнаў Гарадзеншчыны таўкліся, як у чэргах па кілбасу. Месца было прэстыжнае — неглыбокая празрыстая рэчка Дзітва, утульныя спальныя карпусы, добрае харчаваньне, маляўнічыя краявіды, спартовыя ды ягадныя паходы пад вячыстымі старажытнымі хвоямі. Падарожжа на Лідчыну — у вёску Белагруда.