Падарожжы Свабоды

Your browser doesn’t support HTML5

Турэц-Баяры сярод мястэчкаў пад Маладэчнам вылучаюцца ня толькі сваёй дзіўнай назвай, але і занадта гарадзкім выглядам. Аднак за бэтоннымі пяціпавярховікамі ўздоўж Старавіленскага шляху хаваецца старажытнае паселішча, дзе людзі рупліва захоўваюць памяць пра былыя сядзібы і старыя краявіды.