Экспэртыза Свабоды
Your browser doesn’t support HTML5
Напярэдадні паседжаньня Найвышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы кіраўнікі Беларусі і Расеі абмяняліся важнымі заявамі. Чаму Масква робіць акцэнт на эканамічных пытаньнях? Ці можна лічыць, што Аляксандар Лукашэнка пераводзіць праблему ў сфэру прапагандысцкай рыторыкі? Ці можа чакаць вырашэньня Найвышэйшым дзяржсаветам спрэчных праблем?
Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у “Экспэртызе “Свабоды” экспэрт зарэгістраванага ў Літве Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў зь Менску і дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш з Масквы. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.