Валянцін Тарас: “Баюся, ня ўбачу Беларусі заможнай і вясёлай…”

Your browser doesn’t support HTML5

Свой семдзесят дзявяты дзень народзінаў сустракае 9 лютага Валянцін Тарас. Больш за ўсё знанага публіцыста, паэта і перакладчыка хвалюе сёньня думка, што ён можа не дачакацца той краіны Беларусь, пра якую марыў і дзеля якое жыў.