Францыя і Нямеччына ўзгадваюць ахвяраў «Вялікай вайны»

ФОТАГАЛЕРЭЯ: Першая сусьветная: сцэны жыцьця і сьмерці

Прэзыдэнты Францыі Франсуа Алянд і Германіі Іаахім Гаўк сёньня бяруць удзел у памятных мерапрыемствах у Эльзасе з нагоды сотай гадавіны з дня, калі Германія абвясьціла вайну Францыі.

Абодва прэзыдэнты закладуць першы камень у «Мэмарыял Вялікай вайны» на мясцовых вайсковых могілках.

4 жніўня прэзыдэнты Францыі і Германіі далучацца да цырымоніяў у Бэльгіі, прысвечаных эскаляцыі ваенных дзеяньняў пасьля ўварваньня германскай арміі на тэрыторыю каралеўства.