Бяз гальштукаў: Калі заўтра вайна...

Your browser doesn’t support HTML5

Расейска-ўкраінскі канфлікт пераўтварыўся ў буйны геапалітычны крызыс у Эўропе. У год, калі чалавецтва адзначае 100-годзьдзе пачатку Першай сусьветнай вайны і 75-годзьдзе пачатку Другой сусьветнай, у паветры запахла трэцяй сусьветнай вайной. Новы востры выклік. А выклік заўсёды патрабуе выбару. Досьвед чалавецтва сьведчыць, што адсядзецца ў такой сытуацыі наўрад ці якой нацыі ўдасца. Вось і Беларусь зноў апынулася, і ня толькі тэрытарыяльна, паміж канфліктуючымі бакамі. Які выбар яна зробіць? І ці зможа Лукашэнка ў новай сытуацыі захаваць сувэрэнітэт краіны? У дыскусіі бяруць удзел аглядальнікі Радыё Свабода – Юры Дракахруст, Сяргей Навумчык, Віталь Цыганкоў. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.