«Сам сабе рэжысэр» фатаграфуюцца на фоне забітых украінцаў (ЖОРСТКАЕ ФОТА І ВІДЭА)

  • Тэлеканал Белсат

На профілі «Вкантакце» жыхар Санкт-Пецярбургу Дзьмітрый Грыцук апублікаваў свае фотаздымкі зь сябрамі на фоне, як ён сьцьвярджае, забітых украінскіх жаўнераў. Там жа апублікаванае відэа зь месца гібелі экіпажу БМП.

«Вось, гэта украінцы, якія тут загінулі ні за што», — так аўтар відэа камэнтуе тое, што здымае: некалькі абгарэлых трупаў вайскоўцаў і згарэлая машына дэсантнікаў. Таксама ён сьцвярджае, што загінулыя — жаўнеры з украінскага батальёну «Дняпро», бо «аднаго зь іх нашыя злавілі».

Напрыканцы відэа расейскамоўны апэратар паварочвае тэлефон зь відэакамерай у свой бок і гаворыць: «такі вось сам сабе рэжысэр».

Старонка Андрэя Грыцука цяпер выдаленая з сацыяльных сетак.