Раніцай 29 ліпеня Ільлю Дабратвора бачылі ў Доме правасудзьдзя, дзе ў гэты час пачаўся працэс над праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам. Ільля Дабратвор быў у чорнай майцы з Пагоняй і надпісам «Свабоду палітвязьням», надзетай пад пінжак. «За гэты надпіс яго і затрымалі», — мяркуе Алег Корбан.
«Асабіста я моманту затрыманьня Ільлі Дабратвора ня бачыла. Сяброўка праз тэлефон скінула паведамленьне, што яго ўжо асудзілі, а больш нічога ня ведаю», — распавяла грамадзкая актывістка Юля Сьцяпанава, якая прысутнічала на працэсе над Андрэем Бандарэнкам у Доме правасудзьдзя.
У Доме правасудзьдзя знаходзіцца Кастрычніцкі суд, у якім судзяць Бандарэнку. 29 ліпеня тут былі заўважаныя супрацоўнікі АМАПу ў цывільным. Актывісты не выключаюць, што гэтыя міліцыянты і сталі ініцыятарамі затрыманьня Ільлі Дабратвора.