27 ліпеня ў Бярозе актывісты дэмакратычнага руху плянавалі правесьці пікет-напамін пра тое, што гэтым днём 24 гады таму была пранятая Дэклярацыя аб сувэрэнітэце Беларусі.
Аднак мясцовыя ўлады пікет не дазволілі, спаслаўшыся на тое, што заяўнікі сваечасова не падалі дамоваў з бальніцай і жыльлёва-камунальнай гаспадаркай.
Заяўку на правядзеньне пікету падавалі праваабаронцы Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі да актывістка Тацяна Тарасевіч. Паводле заяўнікаў, на пікеце таксама плянавалася нагадаць жыхарам Бярозы пра існаваньне ў Беларусі палітвязьняў і выказаць пратэст супраць разьмяшчэньня на тэрыторыі краіны расейскіх вайсковых баз.