У сувязі з гэтым Вашынгтон абвінаваціў прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў гібелі самалёта з 298 пасажырамі й членамі экіпажу.
Агенцыя Reuters адзначае, што за час украінскай крызы Белы дом яшчэ не выступаў з гэткімі жорсткімі ацэнкамі на адрас Крамля.
ЗША кансультуюцца з Эўрапейскім Зьвязам і партнэрамі па «Вялікай сямёрцы» што да ўвядзеньня новых санкцый супраць Масквы.
Старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў узброеных сілаў ЗША генэрал Марцін Дэмпсі заявіў, што ў сувязі з разьвіцьцём абстаноўкі на ўсходзе Ўкраіны амэрыканскім вайскоўцам даводзіцца, як ён выразіўся, страсаць пыл з старых плянаў, што дзесяцігодзьдзямі не выкарыстоўваліся. Паводле ягоных слоў, ЗША разглядаюць мадэлі боегатоўнасьці, да якіх не зьвярталіся цягам 20 гадоў, у тым ліку што да разьмяшчэньня войскаў, ліній сувязі й марскіх камунікацый.