Людзі ў цывільным затрымалі моладзевага актывіста і журналіста Мікіту Броўку

Затрыманьне адбылося прыкладна у 12:30 ва Ўруччы. Пра затрыманьне паведаміў сьведка, які аказаўся побач.

Прычыны затрыманьня невядомыя. Асабісты тэлефон Броўкі не адказвае.

Мікіта Броўка зьяўляецца моладзевым актывістам і каардынатарам грамадзка-культурнай ініцыятывы Арт Сядзіба, а таксама журналістам газэты «Новы час». Апошнім часам Броўка займаўся арганізацыяй беларускіх канцэртаў.