Аляксандар Лукашэнка сваім указам вызначыў, што візы, якія выдаюцца грамадзянам Злучаных Штатаў Амэрыкі для наведваньня Беларусі, будуць каштаваць 160 даляраў.
Пра гэта паведаміў сёньня на брыфінгу ў МЗС Беларусі прэсавы сакратар зьнешнепалітычнага ведамства Дзьмітры Мірончык. Ён таксама сказаў, што ў адказ Злучаныя Штаты на парытэтных умовах таксама зьнізілі кошт сваёй візы для грамадзян Беларусі да 160 даляраў.
Далейшае зьніжэньне кошту візаў з амэрыканскага боку немагчымае паводле заканадаўства ЗША, адзначыў Дзьмітры Мірончык.