Зьніклая ў 4-гадовым узросьце беларуска праз 17 год стала ў Малдове каралевай прыгажосьці (ВІДЭА)

Дзяўчына-мянчучка, якая ў чатырохгадовым узросьце пры нявысьветленых абставінах зьнікла ў Малдове, знайшлася праз 17 гадоў.

Зь 1997 году яна жыла ў цыганскай сям’і. У інтэрвію, зьмешчаным на сайце МУС, дзяўчына распавядае, што яе прадалі за грошы ў сям’ю, дзе не было дзяўчынак. «Мяне любілі, трэсьліся нада мною, але я адчувала, што гэта не маё, што я іншая», — кажа дзяўчына.

Дзяўчына стала цырульніцай і перамагла на мясцовым конкурсе прыгажосьці. У Малдове дзяўчына мела іншае імя, яе асобу ўсталявалі па фотаздымку, на якім яна зьнятая ў чатырохгадовым узросьце. Генатыпічная экспэртыза пацьвердзіла, што дзяўчына паходзіць зь Беларусі і знаходзіцца ў розшуку па лініі Інтэрполу.