Вольнае купальле ў Шаблях

Your browser doesn’t support HTML5

Вольнае купальле ў Шаблях

Выходнымі ў Валожынскім раёне на хутары Шаблі прайшоў фэст «Вольнае паветра». Сёлета ён быў прысьвечаны Купальлю.

Калі не лічыць інцыдэнту зь міліцыяй, якой не спадабаліся беларускія й украінскія сьцягі, фэст прайшоў сапраўды вольна й прыемна. Людзі адпачывалі на прыродзе, забаўляліся рознымі гульнямі, выступалі традыцыйныя й мадэрновыя этна-гурты, а ўначы ўсе з купальскімі сьпевамі скакалі ля вогнішча.