Беларускі музыка прысьвяціў песьню батальёну «Данбас» (ВІДЭА)

Батальён Данбас

Песьня «Данбас» зьявілася на youtube. Яе напісаў беларускі бард Алесь Мікус.

Добраахвотніцкі батальён «Данбас» быў створаны вясной 2014 года. У пачатку траўня ён вызваліў шэраг раёнаў захопленай расейскімі акупантамі Данецкай вобласьці Украіны цяпер працягвае пасьпяховую барацьбу з прарасейскімі сэпаратыстамі. У складзе аддзелу служаць дзясяткі беларусаў.