Гарадзкая рада Нью-Ёрку ўхваліла рашэньне назваць адну з вуліцаў у горадзе імем расейскага пісьменьніка Сяргея Даўлатава, які жыў на гэтай вуліцы.
Даўлатаў эміграваў з СССР ў 1979 годзе. У Савецкім Саюзе ягоныя кнігі тады адмаўляліся выдаваць. Ён жыў у нью-ёрскім раёне Куінс да сваёй сьмерці ў 1990 годзе ва ўзросьце 48 гадоў. Сярод іншага пісьменьнік вёў і аўтарскую перадачу на Радыё Свабода.
З ініцыятывай назваць вуліцу імем Даўлатава выступілі прыхільнікі пісьменьніка. Рашэньне яшчэ мае ўхваліць мэр Нью-Ёрку.