Сьвята 25-годзьдзя ТБМ

Адна зь вядоўцаў імпрэзы намесьніца старшыні ТБМ Алена Анісім

Алена Анісім паказвае напісаны ад рукі тэкст віншаваньня першага старшыні ТБМ Ніла Гілевіча. Гілевіч ня змог прысутнічаць на імпрэзе з прычыны стану здароўя

Кіраўніцтва ТБМ ганаравала сяброў арганізацыі граматамі

Сярод іншых грамату атрымаў скульптар Генік Лойка

…а таксама літаратар і бард Эдуард Акулін, які пры дапамозе ТБМ выдае часопіс «Верасень»

«Верасень» у руках аднаго з удзельнікаў імпрэзы

Прадстаўніца пасольства Ўкраіны віншуе ТБМ з 25-мі ўгодкамі

Belarus - Belarus -- 25th anny ceremony of The Union of Belarusian language. Minsk, 26jun2014

Цяперашні старшыня ТБМ Алег Трусаў

Удзельнікі стьвяткаваньня атрымалі падарункі ад Радыё Свабода

На сустрэчы прысутнічаў пасол Чэхіі ў Беларусі Мілан Экерт

Самая маладая ўдзельніца імпрэзы

Майка старшыні Магілёўскай суполкі ТБМ Алега Дзячкова

Адна з кіраўніц кампаніі «Будзьма» Ніна Шыдлоўская

Удельнік сьвяткаваньня 25-годзьдзя ТБМ фатаграфуе фрагмэнт экспазыцыі прац мастачкі Алесі Жыткевіч «Па той бок прынцыпу асолоды»

Сваімі працамі Жыткевіч сьцьвярджае, што «Сэксуальнастць — гэта ўзаемасувязь паміж асобай і грамадзтвам»

Алег Трусаў дае інтэрвію тэлеканалу «Белсат»

Нехта з прысутных фатаграфуе выступ барда Эдуарда Акуліна, які распачаў сьвяточны канцэрт