Кэры: У Расеі засталіся «лічаныя гадзіны»

Джон Кэры

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што ў Расеі засталіся «лічаныя гадзіны», каб даказаць сваю прыхільнасьць пляну па раззбраеньні сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны.

Выступаючы перад журналістамі ў Парыжы, Кэры пацьвердзіў, што кіраўніцтва ЗША і Эўрапейскага зьвязу згодныя з тым, што плян новых эканамічных санкцый у дачыненьні да Расеі павінен быць гатовы да пятніцы.

Лідэры Эўразьвязу абмяркуюць новыя санкцыі паралельна з працэдурай падпісаньня пагадненьня аб асацыяваным членстве Ўкраіны ў Эўразьвязе, цытуе Джона Кэры Бі-бі-сі.

27 чэрвеня таксама сканчаецца абвешчанае Кіевам у аднабаковым парадку спыненьне агню ў Данецкай і Луганскай абласьцях.

Паводле ўкраінскіх вайскоўцаў, сэпаратысты за гэты час парушалі абвешчанае перамір’е ўжо больш за 50 разоў.