Валянцін Стэфановіч: Вызваленьне Бяляцкага — саступка Эўразьвязу

Валянцін Стэфановіч

Праваабаронцу Валянціна Стэфановіча навіна пра вызваленьне калегі, паплечніка і сябра Алеся Бяляцкага застала ў дарозе, пад Маладзечнам. Ён разьвярнуўся і вяртаецца ў сталіцу. Нечаканае вызваленьне Алеся Бяляцкага ён пракамэнтаваў так:

«Я думаю, гэта саступкі беларускіх уладаў Эўразьвязу. Улічваючы частату кантактаў Міністэрства замежных спраў Беларусі з эўразьвязаўскімі чыноўнікамі, прадстаўнікамі зьнешнепалітычных ведамстваў краінаў ЭЗ, я думаю, гэта была дамоўленасьць і пэўны крок беларускіх уладаў насустрач Эўразьвязу».

Карэспандэнтка: «А можна спадзявацца, што ў хуткім часе будуць вызвалены іншыя палітвязьні?»

«Я як праваабаронца хацеў бы на гэта спадзявацца, але гарантаваць, як кажуць, не магу».