Памежная служба Ўкраіны: На мяжы з Расеяй праходзіць лінія фронту

КПП на ўкраінска-расейскай мяжы

Дзяржаўная мяжа краіны на Данбасе можна лічыць рэальнай лініяй фронту, бяз поўнага кантролю над якім стабілізаваць сытуацыю ў рэгіёне ня ўдасца. Пра гэта заявіў памочнік старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Сяргей Астахаў.

Паводле яго слоў, цяпер памежнікі, Нацыянальная гвардыя і вайскоўцы аднаўляюць кантроль над мяжой.

«Фактычна штодня гэтыя сілавыя структуры з баямі, крок за крокам, прымаюць дзяржмяжу пад свой кантроль. Гэта рэальная лінія фронту, таму трэба быць рэалістам, трэба вярнуць уладу Украіны на мяжу», — адзначыў Астахаў.

Астахаў адзначыў, што на тых участках, дзе немагчыма цалкам кантраляваць сытуацыю, памежнікі ўдасканальваюць сыстэму абароны дзяржаўнай мяжы.

За мінулыя суткі прарываў мяжы з боку расейскіх баевікоў памежнікі не зафіксавалі.

Сьпікер антытэрарыстычнай апэрацыі Уладзіслаў Селязьнёў раней паведаміў, што ў цяперашні час Украіна аднавіла кантроль над 248 кілямэтрамі ўкраінска-расейскай мяжы на Данбасе.