Анэкдот: Рускія і ўкраінцы назаўжды застануцца братамі. Як Каін і Авэль.

Прапануем чарговую падборку анэкдотаў з украінскага інтэрнэту і рунэту, прысьвечаных украінcка-расейскаму канфлікту.

А памятаеце, гадоў 12 таму было вельмі папулярным пытаньне «Who is mr. Putin?». Тады ніхто нават не здагадваўся...
— Парашэнка прызначыў Ірыну Герашчанку ўпаўнаважанай па мірным урэгуляваньні канфлікту ў Данецкай і Луганскай абласьцях. 

— Відаць, наш гарант па прыклад Пуціна вырашыў мець зносіны з ворагамі, прыкрываючыся жанчынамі.

Першая Сусьветная вайна пачалася роўна сто гадоў таму, у ліпені 1914 года. Мужыкі, у нас ёсьць яшчэ час даглядзець ЧС па футболе!
Навошта Пуціну ладзіць у Крыме гульнявую зону? — Можа быць, ён яго раней прайграў і цяпер хоча адыграцца...

МЗС РФ катэгарычна пратэстуе як супраць будаўніцтва муру ўздоўж мяжы з Расеяй, так і супраць таго, што на ім будзе напісана...

Парашэнка пакуль не ўдалося дамовіцца з тэрарыстамі. Ён прапануе спачатку круглы стол, а потым — салодкі. А сэпаратысты патрабуюць наадварот.


Пуцін заявіў, што нягледзячы ні на што, рускія і ўкраінцы назаўжды застануцца братамі. Як Каін і Авэль.
Размова амерыканцаў: 

— Слухай, Джон, я ня ведаю, хто такія ўкраінцы, але цукеркі для іх сам прэзыдэнт робіць! 


Чаму Пуцін не накіраваў Мядзьведзева дывэрсантам у Данбас? Бо Дзімона не відаць нават тады, калі ён ёсьць.

—
 Спэцыялісты кажуць, што наш народ стаў жыць лепш. 

— А людзі сьцьвяржаюць, што нічога не адчуваюць.

— Але ж яны ж не спэцыялісты.


На тры рэчы можна глядзець бясконца — як цячэ вада, як гарыць агонь, і як Расея адводзіць свае войскі ад мяжы з Украінай. 

Данецкі алігарх Ахмэтаў скардзіцца калегам:
— З-за гэтых падзеяў на Данбасе я апусьціўся ў рэйтынгу «Форбс» з 20-га месца на 30-е! 

— Так, пабіла цябе жыцьцё...