Майданаўцы і былыя «беркутаўцы» поруч змагаюцца супраць сэпаратыстаў (ВІДЭА)

Your browser doesn’t support HTML5

На блёкпастах пад Славянскам байцы Нацыянальнай гвардыі зь ліку былых актывістаў Самаабароны Майдану служаць разам з былымі байцамі «Беркуту». Зрэшты, як адзначылі экс-майданаўцы, варожасьці паміж імі няма.

«У нас цяпер агульны вораг і варагаваць паміж сабой было б глупства. Тады нашым ворагам быў рэжым, сыстэма, супраць якой мы змагаліся. Яны выконвалі загад. Цяпер у нас сумесны загад, каб абараняць бясьпеку і межы дзяржавы», - распавёў Радыё Свабода баец Нацгвардыі Аляксандар Кушнір.

Адначасова гвардзейцы адзначаюць, што пэўныя рознагалосьсі на тэму Майдану ўсё ж застаюцца. Байцы распавялі, што ў Нацыянальнай гвардыі да гэтага часу не наладжана пастаўка сродкаў абароны для салдатаў. У прыватнасьці, размова ішла пра бронекамізэлькі.