Лукашэнка прыехаў на інаўгурацыю зь Міколам

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка са сваім малодшым сынам Мікалаем сустрэўся сёньня ў Кіеве са старшынёй Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксандрам Турчынавым.
Сустрэча адбылася ў цёплай атмасфэры з усьмешкамі і сяброўскімі абдымкамі, перадае тэлеканал ТСН.

Турчынаў паціснуў руку кіраўніку Беларусі і яго сыну. А Мікалай у сваю чаргу перадаў сьпікеру Рады пакет, які прынёс з сабой.

На інаўгурацыю Парашэнкі Лукашэнка прыехаў у шыкоўным картэжы.