Рада дазволіла арыштаваць сэпаратыста Царова

Вярхоўная Рада Ўкраіны на запыт Генэральнай пракуратуры пазбавіла недатыкальнасьці дэпутата ад Партыі рэгіёнаў Алега Царова і дала дазвол на яго арышт.
Як паведамляе УНІАН, за гэтае рашэньне прагаласавала 235 дэпутатаў Рады.

Сёньня ж з фракцыі Партыі рэгіёнаў выйшлі 20 народных дэпутатаў.

29 траўня выканаўца абавязкаў генэральнага пракурора Ўкраіны Алег Махніцкі выступіў у Вярхоўнай Радзе, дзе абвясьціў, што пракуратура сабрала шматлікія доказы таго, што народны дэпутат Алег Цароў у сакавіку-красавіку 2014 году адкрыта выказваў публічныя заклікі да зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу. Цароў арганізаваў сэпаратысцкі рух у Данбасе і заявіў пра намер стварыць на тэрыторыі Ўкраіны сэпаратысцкую рэспубліку «Наваросія».