З выпускнога — у рэанімацыю

Ілюстрацыйнае фота

Адразу дзьве адзінаццаціклясьніцы Калінкавіцкай сярэдняй школы № 7 трапілі з выпускной вечарыны ў рэанімацыю цэнтральнага раённага шпіталя.
За жыцьцё адной зь іх лекары змагаюцца дагэтуль — яна ў цяжкім стане. Другая пасьля рэанімацыйных і тэрапэўтычных працэдур вярнулася ў школу і, як паведамілі пэдагогі, здае сёньня дзяржаўны іспыт па матэматыцы.

Што курылі ці пілі выпускніцы, у школе ня ведаюць — гэта высьвятляюць сьледчыя. Паводле расповедаў ачунялай адзінаццаціклясьніцы, дрэнна ім стала якраз пасьля курэньня.