Абама павіншаваў Парашэнку зь перамогай на выбарах

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама павіншаваў лідэра прэзыдэнцкай гонкі ва Ўкраіне Пятра Парашэнку зь перамогай на выбарах.
Як паведамляе прэс-служба Пятра Парашэнкі, прэзыдэнт ЗША павіншаваў яго па тэлефоне і ў размове адзначыў, што ЗША будуць разам з народам Украіны забясьпечваць стабільнасьць міру і рэформаў. Парашэнка падзякаваў Бараку Абаму за віншаваньне і падтрымку ўкраінцаў, якая была прадэманстравана за апошнія месяцы.

Таксама Парашэнка адзначыў, што сваю падтрымку на прэзыдэнцкіх выбарах ва ўсіх рэгіёнах Украіны ён разглядае як падмурак для аб’яднаньня краіны.

У прэс-службе Парашэнкі заявілі, што бакі дамовіліся сустрэцца ў бліжэйшы час.

На дадзены момант Пятро Парашэнка лідзіруе на выбарах з вынікам у 54,51% (9.524.000 выбарцаў). ЦВК ужо апрацавала 96,5% пратаколаў.